Бульбашъ (завод)
Бульбашъ | |
---|---|
Тып | фірма |
Заснаванне | 2004 |
Краіна | |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | Алкагольныя напоі |
Сайт | bulbashcompany.com |
ТАА «„Завод Бульбашъ“» — беларускі алкагольны завод, заснаваны ў 2004 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя прадпрыемства пачалася ў 2004 годзе як СТАА «Завод вінаградных вінаў „Дыяніс“». 30 лістапада 2004 года завод пачаў вытворчасць настойкі «Бульбашъ». Першым прадуктам, які быў разліты на лініі, стала салодкая настойка «Рабіна зімняя». Затым у лінейцы з’явіліся горкія настойкі — «Рабіна з каньяком», «Зверабой», «Пярцовая», «Мядовая з перцам»[1].
У 2005 годзе на рынак выйшлі настойкі «Зубровая» і «Ліпа з мёдам». У 2006 годзе настойка «Бульбашъ — Ліпа з мёдам» заваявала ўзнагароду — зорку міжнароднага дэгустацыйнага конкурсу «ПРАДЭКСПА» ў Маскве. Пачалася вытворчасць і продаж настойкі «Бульбашъ на бярозавых пупышках».
У 2007 годзе настойкі Бульбашъ упершыню выпушчаны ў бутэльцы аб’ёмам 0,7 літра, у 2008 годзе выпушчаны ў новым аб’ёме 0,2 літра. На паліцах крам з’явіліся настойкі 0,2 літра: «На Бярозавых пупышках», «Хлебная», «Журавінавая», «Ліпа з мёдам», «Рабіна з каньяком». З’явіўся новы безалкагольны Бульбашъ — пітная вада.
У 2013 годзе завод СТАА «Завод вінаградных вінаў „Дыяніс“» быў перайменаваны ў ТАА «Завод „Бульбаш“»[2].